Праўда пра 8 сакавіка – няма “добрых” камуністычных сьвятаў

Беларускія, рускія і іншыя рускамоўныя масы сьвяткуюць так званы “Жэнскі дзень”. Традыцыя была ўсталявана ў Савецкай Расеі ў 1921 годзе рашэньнем ІІ-й Камуністычнай жаночай канфэрэнцыі. Падставай служылі розныя падзеі і вэрсіі: ад мітынгу новаёрскай Сацыял-дэмакратычнай жаночай арганізацыі ў 1908 г. да  пэтраградзкай дэманстрацыі 1917 г. і ўдзеле жанчын у ёй. Некаторыя зьвязваюць традыцыю “8 сакавіка” […]

Read More…

ITAEXIT? Памылковая палітыка брусэльскіх элітаў давядзе да гэтага, калі ня будуць зроблены высновы

Так прыемна прачнуцца раніцай і даведацца з эўранавінаў, што ў чарговай эўрапейскай краіне (на гэты раз у Італіі) на чарговых выбараў левыя зноў пацярпелі сакрушальную паразу – піша Віталь Цыганкоў. Радуе, бо я ўспрымаю гэты працэс як вяртаньне Эўропы да сваіх эўрапейскіх каштоўнасьцяў. Перш за ўсё, да той простай жыцьцёвай ісьціны, што “каб нешта мець […]

Read More…

Як сьвяткаваць 100-годзьдзе БНР? Рэалісты супраць рамантыкаў

Спрэчкі якія успыхнулі ў часе пасяджэньня Грамадзкага Аргкамітэту сьвяткаваньня 100-х угодкаў абвяшчэньня Незалежнасьці БНР ня ёсьць пустой дыскусіяй, як гэта здаецца значна частцы “незалежных” назіральнікаў. Нутаральна эмоцыі скрывілі ідэальную карцінку, але і нават праз гэтую крывую люпу можна было пабачыць рэальную сытуацыю. Пан Гурневіч з Радыё Свабоды, ва ўласьцівым яму зьедлівым стылі, зганіў усіх разам […]

Read More…

Дасканалы Антыкамуніст, Бацька, Літвін, Беларус, Паляк – да 135-й гадавіны народзінаў гэнэрала Станіслава Булака-Балаховіча

Гэнэрала Станіслава Булака-Балаховіча хапіла б на некалькі лёсаў. Варта толькі пералічыць: Вялікая Вайна, Грамадзянская ў Расеі, арміі Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы і Беларускай Народнай Рэспублікі, Грамадзянская вайна ў Гішпаніі на баку Франка, Другая Сусьветная – верасьнёўская кампанія ў Польшчы, канспірацыя. Гэаграфія дзейнасьці і побыту: ад Пірынэяў да Пецярбурга і Палесься. Бальшавікі ніколі не прабачылі яму […]

Read More…

Што святкуем 23 лютага?

Сёння 23 лютага, які с прадонняў савецкай гісторыі лічыцца днём стварэння Рабоча-сялянскай чырвонай арміі. Нам з дзяцінства закладалі ў глузды, што ў гэты дзень першыя чырвонаармейскія аддзелы гераічна спынілі пад Псковам і Нарвай наступ кайзераўскіх полчышч, якія ішлі на Петраград, каб задушыць вялікі кастрычнік у яго ж калыбелі – піша Антон Астаповіч. Зараз толькі лянівы […]

Read More…

“Азыяцкі” Назарбай за лацінку, а “эўрапэйскі” Лукашэнка?

Нядаўна мы пісалі аб тым, што Казахстан пераходзіць на лацінічны шрыфт. Усё гэта выглядае шалёна па-вар’яцку. Азыяцкі этнас, які з лацінкай пазнаёміўся ў пачатку ХХ ст. вырашыў да яе вярнуцца, а эўрапэйская Беларусь, для якой гэтая графіка не чужая, як мінімум з XVII стагодзьдзя, ня вырашалася пакуль. Наша Ніва робіць апытанку, у якой лічу варта […]

Read More…

Im dawiałosia żyć u żachliwym czasie: naszczadki achwiaraŭ “polskaj operacyi” NKWD u wioscy Wiesiałowa Lepielskaha rajonu

У вёсцы штучна ўтворанай падчас калектывізацыі вёсцы Весялова Лепельскага раёна ў 30-я гады ХХ ст. быў утвораны так званы “польсавет” – сельсавет польскай нацыянальнай меншыні. Мэтай дадзенай акцыі была атэізацыя і прышчапленьне “савецкасьці” мясцовым палякам. Зьмяшчаем артыкул Валерыя Тухты, краязнаўцы з Лепельшчыны, які апісвае лёсы жыхароў гэтай вёскі. Матэрыял быў разьмешчаны на старонцы блёгу https://ewamaria2013texts.wordpress.com/2018/02/13/z-bialorusi-po-bialorusku/, дзе […]

Read More…

Былая Вялікалітвінская рэспубліка?

Новы час піша аб канфлікце за назву паміж Македоніяй і Грэцыяй, які можа датычыць і нас. Дзеля гэтага зьмяшчаем тут артыкул цалкам. Былая югаслаўская рэспубліка Македонія, верагодна, зменіць назву. Так скончыцца канфлікт паміж Грэцыяй і Македоніяй з-за назвы. Канфлікт, вострая стадыя якога доўжыцца чвэрць стагоддзя і б’е чырвоным святлом на шляху македонцаў у ЕС ды […]

Read More…

Прах княгіні Магдалены Радзівіл вярнуўся ў Менск-Літоўскі: “Лічу сябе беларускай літоўскага паходжаньня” – казала яна пра сябе

Сёньня ў Менску-Літоўскім у касьцеле Сьвятой Тройцы на Залатой Горцы быў перапахаваны прах княгіні Марыі Магдалены Радзівіл з Завішаў-Кежгайлаў. Перанос урны з прахам адбыўся дзякуючы заангажаваньню бізнэсоўца пана Аляксандра Сапегі (Швайцарыя), пана Глеба Лабадзенкі, сем’ям кнкн. Радзівілаў і гргр. Замойскіх (праўнукаў княгіні). Пасьля перапахаваньня слова было дадзена гр. Адаму Замойскаму, які каротка ахарактарызаваў сьв.памяці Марыю […]

Read More…

Літоўская Рэспубліка сьвяткуе Дзень Незалежнасьці: як усё было 100 год таму?

У адрозьненьні ад беларускага адраджэнскага руху, літоўскі выявіў сваю сілу раней за беларускі, практычна адразу пасьля Паўстаньня 1863 году. Значную ролю ў гэтым адыгралі прадстаўнікі “новай інтэлігэнцыі з сялян”, якія набылі вышэйшую адукацыю ў Пецярбурзе і Маскве. Таксама і прадстаўнікі шляхты і каталіцкага клеру ў Жмудзі (паўночна-заходняя частка сёньняшняй Літоўскай Рэспублікі) адзначаліся меншай ступеньню палянізаванасьці […]

Read More…

Выведка ЗША: Крэмль будзе псаваць любое «пацяпленьне» між Беларусьсю і Захадам

Радыё Свабода публікуе ўрыўкі са справаздачы Нацыянальнай выведкі ЗША аб ацэнцы небясьпек у сьвеце (PDF), прадстаўленай 13 лютага, прысьвечанай Беларусі. «Крэмль будзе імкнуцца захаваць і, дзе гэта магчыма, пашыраць свой уплыў на постсавецкую прастору, якую лічыць сфэрай свайго ўплыву», — гаворыцца ў частцы дакладу пра Беларусь, Малдову, Каўказ і Цэнтральную Азію. Паводле дакладу, Расея разглядае […]

Read More…

Цюркі пераходзяць на лацінку, а нам “Рускі мір” у галаве?

Нядаўна сьвет абляцела навіна – Казахстан мае намер перайсьці на лацінкавы шрыфт. Здавалася б якая нам справа да Казахстана? Да Казахстана вядома малая, але да лацінкі справа ёсьць. Хоць лацінкавае пісьмо і не прыйшло да нас ад пачатку, тым ня меней ужо ад даўна яно выкарыстоўвалася як наша ўласнае. І ўжо напэўна ў гэтым сэнсе […]

Read More…

Якія мовы “міжнацыянальных зносінаў” могуць быць у Беларусі?

Пан Юрка Цехановіч ставіць важнае пытаньне аб магчымым статусе рускай мовы, як мовы міжнацыянальных зносінаў, які яна мела да няшчаснага рэфэрэндума 1994 году. Цытуем яго запіс: “Мае аднадумцы часта кажуць, што беларуская мова павінна быць адзіна дзяржаўнай. Гэта так і сумненьняў няма. Але далей выказваецца думка, што расейская мова павінна быць мовай для асабістых (міжнацыянальных) зносінаў. […]

Read More…

German Death Camps – барацьба за ўплывы паміж Ізраэлям і Польшчай

На апошнім тыдні выбухнуў моцны міжнародны палітычны скандал паміж Ізраэлем і Польшчай, адносна новага закону (яшчэ не падпісаны Прэзідэнтам РП), які павінен караць за ўжываньне зваротаў “Польскія лягэры сьмерці”, а таксама за размываньне адказнасьці за “Халякаўст” (гэнацыд) жыдоў ці прадстаўнікоў іншых нацыяў. Фармулёўкі законапраекту на наш погляд маюць узважаны і парытэтны падыход, і таму рэакцыя […]

Read More…

Каму горш, а каму лепш? Пра вынікі блякады Хартыі.

Лукашэнка заблякаваў Хартыю. Пракапеня, БХД, АГП і Рух за Свабоду выступілі супраць гэтага кроку. Хартыя скардзіцца на абмежаваньне свабоды слова ў Беларусі, а інфармацыя пра яе блякаду трапіла ў стужкі навінаў амаль усіх краінаў сьвету. Толькі “неізвестна зачэм ім там эта Хартыя” і што яны пра яе ведаюць. Паспрабуем падыйсьці да аспэкту блякады з пункту […]

Read More…

Што хацеў сказаць мітрапаліт Павал?

Краёвы інтэрнэт скаланулі выказваньні першагерарха Беларускай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату Паўла аб тым, што вернікі бізантыйскага абраду Каталіцкай Царквы маюць “уласнага” Бога… Ня буду зараз уваходзіць у тое, што нагодай да выказваньня стала ня грэка-каталіцкая парафія, а рыма-каталіцкая – сутнасьць ня ў гэтым. Сьцьверджаньне “шматбожжа” у ХХІ ст. вядома зьяўляюцца абсурдам, і можа разумецца толькі […]

Read More…

Навошта беразвецкім базыліянам былі паўліны?

У сярэдзіне XVII стагоддзя на Глыбоччыне жылі паўліны. Я іх сустрэў у інвентары маёнтка Беразвечча за 1652 год, які падпісаў архімандрыт, пазнейшы архіепіскап полацкі, мітрапаліт кіеўскі і галіцкі айцец Габрыэль Календа. Сярод дворнай скаціны – кароў дойных, свіней старых, козаў маладых, курэй і індыкоў – пералічаныя самец і самка паўліна і чацвёра птушанят. Нахалеры беразвецкім […]

Read More…

Беларускі Дом у Варшаве і Партыя БНФ ушанавалі гэрояў польска-літоўска-беларускага паўстаньня

Актывісты Беларускага Дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк (таксама сябра БНФ “Адраджэньне”) і Ўлад Кобец прынялі ўдзел у адзначэньні 155-й гадавіны Студзеньскага Паўстаньня, вядомага ў Беларусі, як Паўстаньне Каліноўскага. Яны былі прысутныя на афіцыйнай цырымоніі ўшанавання гадавіны паўстання 1863-1864 гг. 22 студзеня ў Варшаўскай Цытадэлі – мейсцы ўвязнення і страты кіраўніка паўстання – нашага земляка Рамуальда […]

Read More…

Зянон Пазьняк: Трамп дае здачы!

Сайт “Беларуская Салідарнасьць” зьмясьціў допіс Зянона Пазьняка адносна прэзідэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі Дональда Трампа, зь якім мы таксама салідарызуемся. Уражаньне такое, што за год прэзыдэнцтва Трампа павялічыўся аптымізм амэрыканцаў, палепшыўся настрой. Пра гэта кажуць. Магчыма, так і ёсьць, бо калі глянуць на сябе, дык у мяне тут таксама палепшыўся настрой. Чаму — цяжка сказаць. Можа, […]

Read More…

Хто распальвае нянавісьць да “літвінаў”?

Апошнім часам ня дзівам ёсьць гарачыя дыскусіі ў сацсетках паміж асобамі, што ўважаюць сябе за “літвінаў” і тымі, хто сябе такімі не лічыць. Вельмі часта можна пачуць думку, што нібы “літвінізм” ёсьць праектам Крамля. “Літвіны” таксама не застаюцца віннымі і нападкі непрыяцеляў акрэсьліваюць як “работу маскоўскай агэнтуры”. Я асабіста ўважаю, што градус гэтай палемікі неабходна […]

Read More…

Месца, дзе можна сябе адчуць вольным ад “саўка” – піша Кастусь Шыталь

У Докшыцах адзінае месца, куды можна схадзіць у вольную гадзіну – гэта могілкі. Бо горад увесь шэры і бляклы, а на могілках можна наблізіцца да гісторыі гэтага краю і яго жыхароў. Ходзіш і чытаеш надпісы на старых помніках: імёны, даты жыцця, нейкія дэталі… А заадно і пра сваё жыццё думаеш. Бо некалі немінуча прыйдзе дзень, […]

Read More…

Каму служыць Беларускі Нацыянальны Кангрэс? – альбо як трэба сьвяткаваць 25-га сакавіка

Як паведамляе Свабода, Мікалай Статкевіч выступіў з прапановай заснаваньня аргкамітэту па падрыхтоўцы масавага сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР 25 сакавіка ў Менску. 16-га студзеня павінна адбыцца першае пасяджэньне гэтага аргкамітэту. Сьцьвярджаецца, што “Дзень Волі павінен прадэманстраваць моц і еднасьць беларускага народу”. Чаму б пану Статкевічу для асабістай і практычнай дэманстрацыі гэтай еднасьці не далучыцца да ўжо ўтворанага Нацыянальнага […]

Read More…

Гістарычны цыкль да 100-годзьдзя БНР: 1915-1918 Обэр-Ост: польска-літоўска-беларускі П’емонт?

У гэтым годзе прыпадае 100-гадовы юбілей абвяшчэньня Дэклярацыі Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Да значнай гадавіны мы распачынаем цыкль гістарычных матэрыялаў, якія павінны больш шырака прадставіць чытачу кантэкст тых падзеяў. Сёньня наш расповяд аб тым, што адбывалася напярэдадні абвяшчэньня незалежнасьці ў заходняй частцы Краю, які ўжо ад жніўня-кастрычніка 1915 году не знаходзіўся пад расейскім панаваньнем, а […]

Read More…

Беларускі этап Адраджэньня: праз БНР да ВКЛ

У гэтым годзе мы будзем сьвяткаваць 100-гадовы юбілей абвяшчэньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Надыйшоў час задумацца над вынікамі 100-гадовага этапу Адраджэньня. Сайт Салідарнасьць піша: “Кіраўнік краіны, маўляў, пахваліў людзей, якія абвясьцілі першую беларускую дзяржаву — БНР. Не паўтарайце бальшавіцкіх клішэ. Ня першую. Хваліць удзельнікаў Першага Ўсебеларускага зьезду — правільна. Бязь іх аднаўленьне беларускай дзяржаўнасьці ў […]

Read More…

Пасьведчаньне Суайчыньніка – улады рэалізуюць прапановы Партыі БНФ

У жніўні 2017 году мы пісалі, што Партыя БНФ прапанавала ўвесьці “Карту Суайчыньніка”. Аказалася, што ўладныя структуры ўважліва сочаць за ідэямі па іншы бок “палітычных барыкадаў” і гатовыя пераймаць некаторыя з іх. Так сталася і з “Пасьведчаньнем Суайчыньніка”, якое, як паведамляе Тут-бай, маюць намер увесьці дэпутаты палаты прадстаўнікоў. Ідэя, як кажа старшыня камісіі па міжнародных […]

Read More…