Надпіс на магіле Каліноўскага лацінкай?

Апошнім часам у беларускім нэце была дыскусія, якая датычыла таго, як дамагчыся ад уладаў Літоўскай Рэспублікі надпісаў па беларуску на магілах паўстанцаў 1863 г., якія маюць быць перапахаваныя ў цэнтральнай капліцы – пантэоне на могілках Роса, восеньню бягучага году. Здаецца на моўнае пытаньне была пазытыўная рэакцыя, але блёгэр Witek Korybut-Daszkiewicz пацягнуў тэму далей: Калі і […]

Read More…

На перапісе запісацца: Літвін

Вядомы блёгэр, інвалід і каталік Андрэй Мікалаеў заклікае запісваць сваю нацыянальнасьць на бліжэйшым перапісе, як “Літвін”. Ужо на мінулым перапісе ў 2009 г. Літвіны заявілі пра сябе, упершыню зьявіўшыся ў пераліку нацыянальнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Не бяда, што іх было толькі 66, як цьвердзяць самі Літвіны, значную частку зь іх не зазначылі зза фальсіфікацыяў. А па-другое, […]

Read More…

Новае Поле – так паміралі Літвіны

Пушчанскі Пан апавядае аб гісторыі Новага Поля – мясцовасьці і маёнтку з Ракаўскага графства. Даўнейшая гісторыя пасялення мала вядомая. Толькі ў 17 ст. Новае Поле ўзгадваецца як частка Ракаўскага графства Сангушкаў, ад якіх у другой палове 18 ст. пераходзіць да князя Міхала Агінскага. У 1794 годзе ён прадае гэтыя землі Юзэфу Сяляве. Сын апошняга – […]

Read More…

Усё мне можна, але ці ўсё карысна? – сьв. Павал Апостал – да ўдзелу У.Някляева і М.Статкевіча ў Маршы “Літва для літоўцаў”

Як паведаміла Радыё Свабода, прадстаўнікі Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ўзялі ўдзел у сьвяткаваньнях Дня Аднаўленьня Незалежнасьці Літвы 11 сакавіка 2018 г., і маршы, арганізаваным літоўскімі “Таўцініннікамі” – нацыянальна-арыентаваным палітычным рухам. Большасьць лібэральных аглядальнікаў закідваюць лідэрам БНК удзел у акцыі, якая непаліткарэктная, што там, маўляў удзельнічалі “нэанацысты” з нямецкай Нацыянал-Дэмакратычнай Партыі, альбо “бандэраўцы” з украінскай Партыі “Свабода”. […]

Read More…

Дасканалы Антыкамуніст, Бацька, Літвін, Беларус, Паляк – да 135-й гадавіны народзінаў гэнэрала Станіслава Булака-Балаховіча

Гэнэрала Станіслава Булака-Балаховіча хапіла б на некалькі лёсаў. Варта толькі пералічыць: Вялікая Вайна, Грамадзянская ў Расеі, арміі Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы і Беларускай Народнай Рэспублікі, Грамадзянская вайна ў Гішпаніі на баку Франка, Другая Сусьветная – верасьнёўская кампанія ў Польшчы, канспірацыя. Гэаграфія дзейнасьці і побыту: ад Пірынэяў да Пецярбурга і Палесься. Бальшавікі ніколі не прабачылі яму […]

Read More…

Былая Вялікалітвінская рэспубліка?

Новы час піша аб канфлікце за назву паміж Македоніяй і Грэцыяй, які можа датычыць і нас. Дзеля гэтага зьмяшчаем тут артыкул цалкам. Былая югаслаўская рэспубліка Македонія, верагодна, зменіць назву. Так скончыцца канфлікт паміж Грэцыяй і Македоніяй з-за назвы. Канфлікт, вострая стадыя якога доўжыцца чвэрць стагоддзя і б’е чырвоным святлом на шляху македонцаў у ЕС ды […]

Read More…

Прах княгіні Магдалены Радзівіл вярнуўся ў Менск-Літоўскі: “Лічу сябе беларускай літоўскага паходжаньня” – казала яна пра сябе

Сёньня ў Менску-Літоўскім у касьцеле Сьвятой Тройцы на Залатой Горцы быў перапахаваны прах княгіні Марыі Магдалены Радзівіл з Завішаў-Кежгайлаў. Перанос урны з прахам адбыўся дзякуючы заангажаваньню бізнэсоўца пана Аляксандра Сапегі (Швайцарыя), пана Глеба Лабадзенкі, сем’ям кнкн. Радзівілаў і гргр. Замойскіх (праўнукаў княгіні). Пасьля перапахаваньня слова было дадзена гр. Адаму Замойскаму, які каротка ахарактарызаваў сьв.памяці Марыю […]

Read More…

Літоўская Рэспубліка сьвяткуе Дзень Незалежнасьці: як усё было 100 год таму?

У адрозьненьні ад беларускага адраджэнскага руху, літоўскі выявіў сваю сілу раней за беларускі, практычна адразу пасьля Паўстаньня 1863 году. Значную ролю ў гэтым адыгралі прадстаўнікі “новай інтэлігэнцыі з сялян”, якія набылі вышэйшую адукацыю ў Пецярбурзе і Маскве. Таксама і прадстаўнікі шляхты і каталіцкага клеру ў Жмудзі (паўночна-заходняя частка сёньняшняй Літоўскай Рэспублікі) адзначаліся меншай ступеньню палянізаванасьці […]

Read More…

Літвінская літаратура? Што гэта?

Доктар мовазнаўства, дырэктар Цэнтру “Студыя-Мовія”, кіраўнік лабараторыі літаратурнага перакладу, пані Інэса Кур’ян разважае аб “міцкевічаўскіх загадках” і прыходзіць да такіх вось высноваў. Напярэдадні 24 снежня, наш Цэнтр займеў звычку ўзгадваць Міцкевіча, бо гэта перадкалядны дзень – дзень яго народзінаў. Першая міцкевічаўская лекцыя прысвячалася менавіта Адаму Міцкевічу, другая Гэнрыку Сянкевічу. Гэтым разам была папярэдняя прэзентацыя “Кар’еры […]

Read More…

У Лідзе вуліцам даюць назвы даваеннага часу і вяртаюць нас у эпоху ВКЛ — Віленскі тракт, Грунвальдская, Замкавая і бульвар Гедыміна

Ініцыятыва вяртання гістарычнай назвы належыць жыхарам Ліды, якія звярнуліся ў райвыканкам з калектыўным зваротам. У Лідскім райвыканкаме заяўляюць, што пакуль вывучаюць грамадскую думку. У першы тыдзень абмеркавання прапановы вярнуць вуліцы Свярдлова ў Лідзе яе гістарычную назву погляды гараджан падзяліліся. Частка жыхароў вуліцы, пераважна сталага веку, выказваюцца за тое, што мяняць нічога не трэба. Сярод тых, […]

Read More…

Тры сталіцы сярэдняй і паўночнай Літвы: перадкалядная вандроўка

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ладзіць захапляльную вандроўку разам з “Куфэркам падарожжаў” 23.12.2017 – 25.12.2017 г. (выезд з 22.12 на 23.12.2017 апоўначы, вяртанне 25.12.2017 увечары). Пад час падарожжа будзе прапанавана азнаёміцца: З багацейшай архітэктурнай спадчынай (замкамі, культавымі пабудовамі і гістарычнай забудовай) у Троках, Коўне і Вільні – гарадоў, якія мелі сталічны статус – […]

Read More…

Як выгнаць сялянскасць з Вільні і літоўца? – роздум балта-літвіна Рымвідаса Валаткі – сігнатара (падпісанта) Акту Незалежнасьці Літоўскай Рэспублікі ў 1990 годзе

Балтыйскі партал delfi апублікаваў артыкул дзеяча антыкамуністычнага руху ў ЛітССР, сігнатара Акту Незалежнасці Літоўскай Рэспублікі 11 сакавіка 1990 года, пана Рымвідаса Валаткі, у якім ён дзеліцца цікавымі назіраннямі аб сённяшняй Вільні. Стагоддзе Віленскай канферэнцыі, якая дала пачатак Літоўскай Рэспубліцы,  16 лютага, Вільня адзначыла яшчэ адным кірмашом на праспекце Гедыміна. У Мюнхене – магутны гарадскі “Октобэрфэст”, […]

Read More…

Беларускае нацыянальнае адраджэньне і ВКЛ

Зьмяшчаем урывак з артыкулу Зянона Пазьняка “Прамаскоўскі рэжым”, апублікаваны ў 2005 годзе, але які на нашу думку да сёньня ня згубіў актуальнасьці. ВКЛ-Беларусь Канцэпцыя Беларускага Нацыянальнага Адраджэньня грунтуецца на народнай гісторыі. Без каранёў нічога доўга не існуе. У беларусаў, бадай як мала ў каго іншага, ёсьць магутны гістарычны грунт – іхняя вялікая дзяржава, якую яны […]

Read More…

Адкуль карані Літвінаў? Рэтраспэктыва ХХ веку.

Далёка ня ўсе зьявы ў культурна-ідэйнай плашчыне Беларусі знайшлі сваё месца ў аналізе і ацэнцы. Падобна адбываецца і з літвінскасьцю, які да сёньня ўзгадваецца хутчэй як маргінальная арыентацыя невялікай часткі сьвядомых Беларусаў. Нават калі гэта так і ёсьць, то нельга не звяртаць увагі на паважны ідэйны фундамэнт гэтага руху, а таксама на склад яго прадстаўнікоў, […]

Read More…